1 красавіка 2017 года супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу – 2017». У гэтым годзе акцыя накіравана на аднаўленне лясоў, пацярпелых падчас леташняга ўрагану.
«Тыдзень лесу - 2017» Беларуская АЭС
На гэты раз супрацоўнікі прадпрыемства пасадзілі хваёва-бярозавыя лясныя культуры на плошчы 1,8 га паблізу вёскі Iндрубка Астравецкага раёна.